Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Польскія ветэрынарныя службы плануюць правесці рэканструкцыю ўсіх пунктаў перасячэння мяжы на поўначы і ўсходзе краіны.

У Сенненскім раёне Віцебшчыны знішчаюць дзікоў, каб спыніць распаўсюд эпідэміі афрыканскай чумы свіней.

Міністэрства сельскай гаспадаркі абвяргае інфармацыю, якая 12 ліпеня з’явілася ў прэсе.

Еўрарадыё параўнала нарматыўныя акты і правілы, якія вызначаюць працэдуры па супрацьдзеянні захворванню ў нашай краіне і ва ўсходніх суседзяў.

Новыя ачагі захворвання выявілі ў вёсках Рачэвічы і Сапкоўшчына Літвенскага сельсавету, а таксама ў вёсцы Русакі Рубяжэвіцкага сельсавету.

У дзевяці абласцях Украіны, якія мяжуюць з Беларуссю і Расіяй, пачалі праверкі прадпрыемстваў, на якіх перапрацоўваюць свініну.

У Беларусі працягваюць прымаць захады па недапушчэнні распаўсюду афрыканскай чумы свіней.

Людзей просяць не хадзіць у тыя лясы, дзе шмат дзікіх свіней.

Раней былі абмежаваныя пастаўкі прадукцыі свінагадоўлі з Гродзенскай вобласці Беларусі.