Афрыканскую чуму зарэгістравалі на Стаўбцоўшчыне
Новыя ачагі захворвання выявілі ў вёсках Рачэвічы і Сапкоўшчына Літвенскага сельсавету, а таксама ў вёсцы Русакі Рубяжэвіцкага сельсавету.
Пра гэта TUT.by паведамілі ў Стаўбцоўскай раённай ветэрынарнай станцыі. Паводле яе супрацоўнікаў, знішчаюць усіх свіней там, дзе ёсць выпадкі захворвання: “Калі ў кагосьці у вёсцы сканала жывёла, “зачышчаецца” ўся вёска”.
Сёння, 12 ліпеня свіней адбіраюць у Тонаве, што побач з Рубяжэвічамі, распавялі спецыялісты.