Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Еўрасаюз збіраецца выдаткаваць на гэтыя мэты 1 млн 729 тысяч еўра.

Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб урад вырашыў праблему са свінінай на рынках.

Кіло свініны ў польскім Беластоку каштуе максімум 84 тысячы рублёў, у Мінску — 140 тысяч рублёў.

У крамах мяса на ўсіх не хапае, а Мінгандлю кажа, што праблем са свінінай няма: прадаўцам трэба актыўней шукаць пастаўшчыкоў.

Еўракамісія зрабіла больш жорсткімі правілы іх увозу з нашай краіны.

Пяць трупаў дзікоў, сабраных у Віцебску на беразе Дзвіны, пахавалі ў спецыяльна адведзеным месцы.

Здарэнне адбылося ўвечары 8 траўня.

Праўда, не больш за трох на падворку — маўляў, столькі дастаткова для патрэбы сям'і.

Прынамсі, усе забітыя на Лунінеччыне дзікі не былі носьбітамі афрыканскай чумы свінняў.