У загінулых віцебскіх дзікоў узбуджальніка АЧС не знайшлі
Пяць трупаў дзікоў, сабраных у Віцебску на беразе Дзвіны, пахавалі ў спецыяльна адведзеным месцы.
Дзве знойдзеныя тушы, па ацэнцы спецыялістаў, важылі каля 180-200 кг, астатнія тры — каля 100 кг.
Перад пахаваннем у загінулых жывёл былі ўзятыя пробы, неабходныя для правядзення аналізаў. Пра гэта паведамляюць "Народныя навіны Віцебска" са спасылкай на на галоўнага ветэрынарнага доктара Віцебскай вобласці А.Казака.
Па словах галоўнага ветэрынарнага доктара, даследаванні не выявілі ўзбуджальніка афрыканскай чумы свіней у загінулых жывёл. Як мяркуецца, прычынай гібелі дзікоў магло стаць утапленне падчас спробы зімой перасячы раку. Пра тое, што кабаны загінулі не 2-3 дні таму, а даўно, сведчыць адсутнасць на тушах шчаціны.
Фота — news.vitebsk.cc