У забітых дзікоў не знайшлі свіной чумы

Як паведамляе інтэрнэт-партал “Медыя-Палессе”, са снежня мінулага года па сённяшні дзень на тэрыторыі паляўніча-рыбацкай гаспадаркі “Лунінец” было ўпалявана 120 дзікоў. Яшчэ 24 жывёліны былі забітыя за гэты перыяд у Лунінецкім лясгасе. Паводле інфармацыі адпаведных службаў, ва ўсіх забітых дзікоў не было выяўлена аніводнага выпадку афрыканскай чумы свіней.



Аднак для выканання пастановы Савета міністраў №758 аб дадатковых мерах па ліквідацыі і прыпыненні распаўсюду АЧС “генацыд” дзікоў усё адно будзе працягвацца.



Нагадаем, што ачагі афрыканскай чумы свіней былі зафіксаваныя ў Беларусі летась. Для людзей захворванне бяспечнае.



Фота — nastol.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі