У Баранавіцкім раёне дазволілі зноў гадаваць свіней

Летась Баранавіцкі рэгіён быў абвешчаны буфернай зонай, якая замінае распаўсюду афрыканскай чумы свіней. Таму ўсё пагалоўе свіней на прыватных падворках і ў гаспадарках дробных прадпрымальнікаў было знішчана.



Сёлета сітуацыя з распаўсюдам свіной чумы выправілася. Таму, як піша газета “Наш край”, ветырынарныя службы дазволілі насельніцтву гадаваць свінак на прыватных падворках.



Выключэннем з’яўляюцца дзевяць вёсак, якя трапляюць у 5-кіламетровую ахоўную зону свінагадоўчага камбіната “Усходні”. Там перад купляю парсючкоў сялянам неабходна будзе спачатку звярнуцца ў сельвыканкам. Чыноўнікі правераць стан хлявоў, дзе будуць трымаць свіней, потым ветэрынарныя службы правядуць дезінфекцыю хлявоў, складуць адпаветны акт. І толькі пасля гэтага будзе выдадзены дазвол на хатнюю свінагадоўлю.



Дарэчы, чыноўнікі настойваюць на тым, каб парсючкоў набывалі толькі на свінагадоўчых комплексах, а корм для іх — выключна ў дзяржаўных арганізацыях.



Фота — loveopium.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі