У Еўропе асцерагаюцца сена і саломы з Беларусі

Паводле паведамлення Еўракамісіі, некаторыя дзяржавы-сябры ЕС бачаць праблемы ў тым, што ў Беларусі былі ўспышкі афрыканскай чумы свіней. Яны асцерагаюцца, што "экспарт неапрацаванага сена і саломы з Беларусі можа ўяўляць вялікую рызыку для здароўя жывёлаў".



У дакуменце адзначаецца, што менавіта з-за гэтага "было прапанавана прыняць больш жорсткія ўмовы для імпарту сена і саломы з Беларусі". Цяпер яны павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з мытнай транзітнай працэдурай і кантралявацца ад мяжы да тых замоўцаў, што мусяць атрымаць груз, паведамляе "Интерфакс-Запад".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі