Сямашка страціў мільён тон нафты?
Беларускія ўлады гарантуюць, што ў 2011 годзе прапампуюць праз нафтаправод Адэса-Броды 4 млн. тон нафты. Такую заяву зрабіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве в.а.першага віцэ-прэм'ера Уладзімір Сямашка.
Ён падкрэсліў, што ўсе неабходныя дамовы ўжо падпісаныя.
Сёння ж прэзідэнт Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана Раўнаг Абдулаев паведаміў, што Азербайджан, Беларусь і Венесуэла заключылі дамову па свопавых пастаўках у Беларусь 5 млн. тон нафты ў год, пачынаючы з 2011 года.
Прапампаваўшы 4 млн. тон па трубе, Беларусь можа даставіць 1 млн. тон нафты па чыгунцы, аднак пры наяўнасці трубаправода выкарыстанне чыгуначнага транспарту ўяўляецца немэтазгодным. Сямашка ж не ўдакладніў, дзе губляецца 1 млн. тон нафты — з Азербайджана выходзіць 5 млн. тон, а ў трубаправод трапляе толькі 4 млн. тон.
Можа быць, цераз гэтую недакладнасць першы віцэ-прэм'ер Украіны Андрэй Клюеў заўважыў, што Украіна можа пераправіць транзітам для Беларусі значна большыя аб'ёмы нафты, чым заяўленыя 4 млн. тон, піша АФН.