Сяргей Калякін прымае ўдзел у з’ездзе партыі еўрапейскіх левых у Празе

Сёння лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін прымае ўдзел у з’ездзе партыі еўрапейскіх левых, у якую ўваходзяць большасць левых працоўных партый Еўропы, паведамляе БелаПАН. Падчас з’езду, які праходзіць у Празе, будзе пераабрана кіраўніцтва, вызначана праграма дзеянняў. Учора, калі лідэр беларускіх апазіцыйных камуністаў вылятаў у чэшскую сталіцу, яго пільна дагледзелі мытнікі.

У выніку, у Калякіна былі канфіскаваныя 7 асобнікаў праграмы ПКБ з мэтай накіраваць іх на экспертызу. Для чаго патрэбна экспертыза дакумента, які ўжо шмат разоў вывучаўся Міністэрствам юстыцыі — адказаць ніхто не змог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі