У 2020-м Беларусь будзе купляць расійскую нафту ў 12 разоў танней, чым летась

У 2020-м Беларусь будзе купляць расійскую нафту ў 12 разоў танней, чым летась

Беларусь будзе купляць расійскую нафту па кошце ад чатырох долараў за барэль. Такую лічбу назваў журналістам кіраўнік урада Сяргей Румас у кулуарах Палаты прадстаўнікоў. 

Па яго словах, наша краіна плануе атрымаць у красавіку два мільёны тон нафты.

"Што датычыць прэмій, то яшчэ раз магу паўтарыць, як казаў два тыдні таму, што пастаўка гэтай расійскай нафты будзе ажыццяўляцца без прэмій — гэта жорсткая ўстаноўка прэзідэнта аб пакупцы нафты. І ўрад прытрымліваецца гэтага", — падкрэсліў прэм'ер-міністр. 

Раней паведамлялася, што кампанія "Транснафта" атрымала ад расійскіх пастаўшчыкоў заяўкі на транспартаванне ў Беларусь у красавіку 1 мільёна тон сыравіны.

$4 за барэль ($29,3 за тону) — гэта ў 12 разоў танней, чым цана, па якой Беларусь купляла расійскую нафту ў 2019 годзе. Як вынікае з дадзеных Белстата, у мінулым годзе сярэдняя цана імпартаванай Беларуссю нафты складала каля $364 за тону, а барэль каштаваў каля $49,6. У 2019 годзе ўсе 18 млн тон нафты прыбылі ў Беларусь з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі