Сярод медыкаў Мінска збіраюць пасылкі для "жыхароў Данбаса і Курскай вобласці"

Медык, ілюстрацыйнае фота

Медык, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У некаторых бальніцах Мінска супрацоўнікам прапануюць збіраць пасылкі для "падтрымкі жыхароў Данбаса і Курскай вобласці", піша тг-канал "Белыя халаты".

Ініцыятыва такога збору належыць праўладнай арганізацыі "Белая Русь". 2 верасня яна пачала дабрачынную акцыю. У Ленінскім раёне сталіцы да акцыі далучылася не толькі грамадскае аб'яднанне, але і партыя "Белая Русь".

Да аб'явы, якую распаўсюджваюць сярод чальцоў грамадскага аб'яднання, дадаецца падрабязны спіс пажаданых тавараў і прадуктаў. Асобна агаворваецца, што рэчы, не ўключаныя ў пералік, і былыя ў выкарыстанні не прымаюцца. Таксама ва ўмовах адзначана, што тавары павінны быць "максімальна — беларускага вытворцы!" і што тавары медыцынскай групы прымаюцца толькі з чэкамі.

Характэрна, што дапамогу ўкраінцам, пацярпелым ад нападу расіян, праўладныя арганізацыі не збіраюць.

Сярод медыкаў Мінска збіраюць пасылкі для "жыхароў Данбаса і Курскай вобласці"
Сярод медыкаў Мінска збіраюць гуманітарную дапамогу / t.me/belhalat_by
Сярод медыкаў Мінска збіраюць пасылкі для "жыхароў Данбаса і Курскай вобласці"
Сярод медыкаў Мінска збіраюць гуманітарную дапамогу / t.me/belhalat_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі