Сёння 500 дзён, як няма ніводнай навіны ад Міколы Статкевіча

Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч / euroradio.fm

Сёння роўна 500 дзён, як блізкія не атрымоўваюць ніякіх навінаў пра стан здароўя і месца знаходжання палітвязня Міколы Статкевіча. Ён правёў за кратамі 1484 дні. 

"Прорва. Бездань. Колькі чарнаты і зла, колькі нізкіх энэргій ў гэта ўкладзена. Але святло абавязкова разгоніць цемру. Сёння гэта асабліва відавочна" — напісала ў сваіх сацсетках жонка статкевіча Марына Адамовіч і павіншавала беларусаў са святам Сашэсьця Святога Духа.

31 траўня 2020 года аўтамабілю, у якім Статкевіч ехаў разам з жонкай, прама на праезжай частцы вуліцы Маякоўскага ў Мінску перагарадзіў дарогу мікрааўтобус. Людзі ў цывільным вырвалі з машыны ключ запальвання і выцягнулі палітыка. Затрыманне трапіла на відэа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі