Хрысціяне святкуюць Тройцу. Ведаеце, чаму свята завуць днём нараджэння Царквы?

Согласно Евангелию в этот день на апостолов сошёл Святой Дух — и они смогли говорить на всех языках мира. И многие их услышали.

Согласно Евангелию в этот день на апостолов сошёл Святой Дух — и они смогли говорить на всех языках мира. И многие их услышали. / church.by

Праваслаўныя хрысціяне сёння сустракаюць адно з галоўных святаў — Тройцу. У гэты дзень успамінаюць спасланне Святога Духа на апосталаў. Паводле хрысціянскага вучэння, гэта адбылося на пяцідзесяты дзень пасля ўваскрасення Ісуса Хрыста.

Той дзень супадаў са старазапаветным святам Пяцідзесятніцы, калі юдэі адзначалі прыняцце Сінайскага заканадаўства пры прароку Майсею. Апосталы, Дзева Марыя і каля 120 вернікаў у той дзень знаходзіліся ў Іерусаліме.

І здарыўся цуд: пасля Спаслання на апосталаў Святога Духа, яны змаглі гаварыць і прапаведаваць на розных мовах. І многія з тых, хто прыйшоў на старазапаветнае свята Пяцідзесятніцы, меў магчымасць іх пачуць.

Гэтае свята называюць яшчэ днём нараджэння царквы. Пачуўшы пропаведзь апостала Пятра, у той дзень многія прынялі хрышчэнне. І хрысціянская царква са 120 чалавек за дзень вырасла да 3 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі