Сёння адбудзецца суд над удзельнікам Марша студэнтаў Глебам Вайкулем

Сёння адбудзецца суд над удзельнікам Марша студэнтаў Глебам Вайкулем

У Маскоўскім раённым судзе сталіцы сёння адбудзецца суд над студэнтам 2-га курса філфака БДУ Глебам Вайкулем, які ўдзельнічаў у Маршы студэнтаў. Маладога чалавека абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавай акцыі. Паводле міліцэйскага пратакола, на маршы хлопец размахваў бел-чырвона-белай стужкай.

Судовае паседжанне прызначана на 15.30. Раней за ўдзел у "Маршы студэнтаў" Маскоўскі суд Мінска аштрафаваў на 4,5 мільёны рублёў Паўла Сяргея.

Несанкцыянаваная ўладамі акцыя прайшла ў Мінску 2 снежня. На ёй маладыя людзі патрабавалі ў адміністрацыі ўніверсітэта ўдзелу ў кіраванні ВНУ і адмены платных пераздач залікаў і іспытаў. Акцыя сабрала каля сотні ўдзельнікаў, падчас яе нікога не затрымлівалі.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі