Сёння гуляюць "Чэлсі" і ПСЖ, "Барусія" і "Рэал"
8 красавіка пройдуць паўторныя матчы 1/4 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Пачатак у 21.45 паводле беларускага часу. Жывыя трансляцыі запланавалі тэлеканалы "Беларусь 2" і "Беларусь 5".
У першых матчах перамогі на сваім полі святкавалі ПСЖ (3:1) і мадрыдскі "Рэал" (3:0). Адзначым, што не згуляе нападаючы французскага клуба Златан Ібрагімавіч — у яго траўма.
Нагадаем, першыя матчы 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў прайшлі 1 красавіка. "Барселона" і "Атлетыка", "Манчэстар Юнайтэд" і "Баварыя" згулялі ўнічыю 1:1. Яны правядуць свае другія матчы 9 красавіка.