Сёння ранкам Эмануіл Зельцэр вылецеў у ЗША

Учора амерыканскі юрыст быў памілаваны прэзідэнтам і вызвалены з магілёўскай калоніі.  ***

У магілёўскую калонію на пачатку 10-й гадзіны вечара прыбылі прадстаўнікі амерыканскага консульства. Як паведаміў Еўрарадыё адвакат Дзмітры Гарачка, яны прыехалі, каб забраць амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра

***

Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ аб памілаванні амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра. Гэта адбылося пасля сустрэчы беларускага кіраўніка з дэлегацыяй Кангрэсу ЗША. У яе ўваходзілі старшыня Хельсінскай камісіі Кангрэса Бенджамін Кардэн, сенатары Крыс Сміт і Дзік Дэрбін.

Амерыканскі сенатар Бенджамін Кардэн расказаў журналістам у Мінску, што падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вызваліць зняволенага Эмануіла Зельцэра на працягу дня.

Бенджамін Кардэн: У нас была вельмі адкрытая і шчырая размова наконт справы спадара Зэльцэра. Мы падкрэслілі, што яго тэрміновае вызваленне неабходнае з пункту гледжання гуманнасці. Прэзідэнт зазначыў, што самае ранняе, калі гэта можа быць зроблена – сёння. Зараз мы спадзяюся, што да канца дня гэта ўсё ж такі адбудзецца.



Тым не менш, як паведаміў Еўрарадыё адвакат амерыканскага грамадзяніна Дзмітры Гарачка, увечары 30 чэрвеня Эмануіл Зэльцэр яшчэ знаходзіўся ў магілёўскай калоніі і выпускаць яго адтуль не спяшаліся.

Нагадаем, у жніўні 2008 года юрыст Зельцэр быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне заведама непраўдзівых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж.

На сустрэчы з кіраўніком Беларусі Бенджамін Кардэн таксама адзначыў заклапочанасць Кангрэсу ЗША тым, што Беларусь не адпавядае міжнародным стандартам у сферы правоў чалавека. Ён таксама адзначыў, што калі Беларусь стане на шлях рэформаў, то яна выйграе ад гандлю і эканамічных адносін з Еўропай і ЗША. Сенатар заявіў, што Кангрэс ЗША будзе сачыць за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, за правядзеннем свабодных выбараў.

Акрамя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам амерыканскія кангрэсмены сустрэліся і з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Па словах удзельніка сустрэчы Анатоля Лябедзькі, амерыканцы абвясцілі формулу: крэдыты і інвестыцыі ў абмен на ўнутрыпалітычны дыялог і свабодныя выбары пры ўмове адсутнасці палітычных вязняў і мараторый на палітычныя рэпрэсіі.

Глядзі таксама:
Чавусаў: Эмануіл Зэльцэр замінаў беларуска-амерыканскаму дыялогу

Палітолаг Юрый Чавусаў кажа, што вызваленне амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцера сведчыць пра тое, што “беларуска-амерыканскія адносіны ёсць”.

Знаходжанне амерыканскага грамадзяніна за кратамі ў Беларусі, канечне, было перашкодай для вырашэння тых праблем, якія існуюць у беларуска-амерыканскіх адносінах.

Чавусаў: “Гэта мінімальная ўмова, якая патрабавался для разгортвання дыялогу. У прынцыпе, зараз гэтая перашкода знятая, і можна чакаць, што, у першую чаргу, дыпламатычны канфлікт будзе развязаны. Магчыма, будзе памяншэнне тых санкцый, якія амерыканскі ўрад наклаў на актывы беларускіх чыноўнікаў”.

Якаўлеўскі: Зэльцэр стаў закладнікам чыёйсьці гульні

Вызваленне амерыканскага юрыста Эмануіла Зэльцэра, які адбывае трохгадовы тэрмін зняволення ў калоніі №15 Магілёва, аглядальнік Раман Якаўлеўскі расцэньвае як станоўчы факт у двухбаковых адносінах. Аднак прапаноўвае не спяшацца з аптымістычнымі прагнозамі.

Якаўлеўскі: “Я прапанаваў бы паслухаць, што Зэльцэр скажа пасля вызвалення. Таму што было абяцана нешта такое сказаць, што здольна здзівіць і азадачыць свет. Калі гэтага не будзе, то безумоўна, гэта крок пазітыўны, яго варта вітаць, і выказаць шкадаванне, што грамадзянін ЗША стаў разменнай манетай у чыёйсьці гульні”.

Раман Якаўлеўскі выказаў шкадаванне, што амерыканец стаў закладнікам нечыіх гульняў. У палітаглядальніка скалалася ўражанне, што амністыю да амерыканца не прымянялі спецыяльна — чакалі, калі лёс Эмануіла Зэльцэра можна будзе "даражэй прадаць".


Фота: Газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі