Таблетка ад дэменцыі: навукоўцы прасунуліся ў барацьбе з хваробай Альцгеймера

Прэпарат на траціну запавольвае зніжэнне кагнітыўных функцый / pixabay
Прэпарат на траціну запавольвае зніжэнне кагнітыўных функцый / pixabay

Прэпарат "Дананемаб" на траціну запавольвае зніжэнне кагнітыўных функцый пры хваробе Альцгеймера, піша ВВС. Сёння навукоўцы атрымалі вынікі даследаванняў, якія гэта пацвярджаюць.

Прэпарат дапамагае змагацца з рэчывам амілоідам, якое назапашваецца паміж клеткамі мозгу і правакуе дэменцыю.

Аднак выкарыстанне прэпарату звязанае з рызыкай. Частым пабочным эфектам у пацыентаў, на якіх яго тэставалі, быў ацёк галаўнога мозгу. Большасцб паддоследных з гэтай праблемай не сутыкнуліся, але як мінімум два пацыенты памерлі.

У ліпені амерыканскае агенцтва па кантролі лекаў FDA цалкам ухваліла (раней — толькі ў вылучных выпадках) выкарыстанне яшчэ аднаго перспектыўнага прэпарата, Leqembi, які мае падобны прынцып і таксама запавольвае прагрэсію хваробы Альцгеймера. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі