Хочаце дапамагчы свайму ментальнаму здароўю? Паслухайце птушак!
Верабейка вам таксама можа дапамагчы / Unsplash
Чаму вы яшчэ не ў найбліжэйшым парку? Так-так, менавіта там вам трэба быць, каб змагацца з негатыўнымі эмоцыямі. Адразу два навуковыя даследаванні, апублікаваныя ў Scientific Reports, кажуць пра тое, што спевы птушак дапамагаюць нашаму псіхічнаму здароўю.
Сувязь з прыродай дапамагае
Як сцвярджаюць нейрабіёлагі, пазітыўны эфект мае і праслухоўванне спеваў птушак у навушніках — мозг усё адно праводзіць асацыяцыю з прыродай і такім чынам супакойваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.