Хочаце кеміць лепш? Для гэтага варта варушыцца
Мозг працуе лепш тады, калі і цела / Unsplash
У выніку чарговага маштабнага даследавання даказалі: рэгулярныя фізічныя практыкаванні абвастраюць ваша мысленне. Пра карысць фізічнай актыўнасці для мозгу кажуць ужо не адно дзесяцігоддзе, але пацверджанні становяцца з кожным разам усё больш пераканаўчымі.
Навукоўцы прааналізавалі дадзеныя амаль 350 000 чалавек, якія зноў пацвердзілі, што практыкаванні (нават невялікія) павышаюць узровень мазгавога нейратрафічнага фактару (BDNF). Гэта літаральна прымушае нас думаць хутчэй. Даказана, што людзі з генетычнай схільнасцю да фізічнай актыўнасці, што лагічна, былі больш актыўнымі і лепш выконвалі тэсты на мысленне. Аднак выбарка досыць вялікая, каб выявіць: калі ў чалавека няма такой генетычнай схільнасці, а пры гэтым ён фізічна актыўны, то вынік будзе той жа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.