Як зразумець, што набліжаецца выгаранне, — і пастарацца гэтага пазбегнуць

Выгаранне можна прадухіліць і без звальнення / bu.edu
Выгаранне можна прадухіліць і без звальнення / bu.edu

Выгаранне не "новая фішка" ад псіхолагаў, а сапраўдная праблема, якую прызнае нават Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Страта цікавасці да працы, зніжэнне эфектыўнасці і іншыя праявы прыводзяць да таго, што чалавек вымушаны або працягваць, але дрэнна, або шукаць іншую працу, або... паспрабаваць выбрацца з гэтай сітуацыі.

Як загадзя разглядзець прафесійнае выгаранне і пастарацца яго пазбегнуць?
 

Першыя прыкметы выгарання

СААЗ вылучае наступныя прыкметы прафесійнага выгарання:

  • пачуццё знясілення;
  • псіхалагічная адцягненасць ад працы;
  • з'яўленне негатыву або цынізму ў дачыненні да працы;
  • зніжэнне прадукцыйнасці.

Навукоўцы таксама адзначаюць, што прыкметы выгарання падобныя на сімптомы дэпрэсіі. Само выгаранне, дарэчы, пакуль хваробай не лічаць толькі станам. Але яно можа быць звязанае з іншымі псіхалагічнымі праблемамі.


Як справіцца з выгараннем

На шчасце, спосабы пазбаўлення ад выгарання (і яго прадухілення) даўно вядомыя. Псіхолагі і спецыялісты раяць наступныя крокі:

Больш адпачывайце. "Запавольцеся" і звярніце ўвагу на тое, калі вам — і розуму, і целу — трэба выдыхнуць і расслабіцца.

Клапаціцеся пра сябе. Правільнае харчаванне, дастатковы сон і рэгулярная фізічная нагрузка (нават хадзьба) — аснова эмацыйнага аднаўлення. Дапамагчы, дарэчы, можа і кароткі дзённы сон.

Рабіце кароткія перапынкі. На пяць ці дзесяць хвілін адцягвайцеся ад працы — але не на "цікток", а каб прайсціся або зрабіць дыхальныя практыкаванні.

Усталюйце мяжы. Паміж працай і асабістым жыццём павінен быць баланс, а таксама межы — у тым ліку і літаральныя. Напрыклад, вызначыце канкрэтнае месца дома, дзе вы можаце працаваць, каб іншыя месцы былі звязаныя з адпачынкам. Навучыцеся казаць "стоп", калі заканчваецца працоўны час і пачынаецца асабісты.

Медытуйце. Кароткія практыкі ўсвядомленасці, расслабляльныя практыкаванні, дыхальныя практыкі — усяго пяць хвілін такіх заняткаў дапамогуць аднавіць энергію і "перазагрузіцца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі