Паляпшае ўвагу, канцэнтрацыю і настрой: навукоўцы рэкамендуюць падрамаць днём
Кароткі дзённы сон можа палепшыць вашае жыццё, кажуць навукоўцы / Unsplash
Ад сну ў нашым жыцці, без перабольшання, залежыць амаль усё. Як вы будзеце сябе адчуваць, наколькі ясна будзеце мысліць і ці будзеце здольныя канцэнтравацца — шмат на што ўплывае якасць сну. Ужо класікай стала рэкамендацыя спаць каля васьмі гадзін, але ёсць і "лайфхак" з дзяцінства, які можа заўважна палепшыць нашае жыццё. Гаворка пра дзённым сон, які многія памятаюць толькі дзякуючы ціхай гадзіне ў дзіцячым садзе. Але, паводле звестак навукоўцаў, кароткая дзённая дрымота можа быць вельмі карыснай.
І для настрою, і для навучання
Прыкметны ўплыў аказвае кароткі дзённы сон (у ангельскай літаратуры — napping) на настрой людзей, што даказвае мноства даследаванняў.
Напрыклад, у аглядзе, апублікаваным яшчэ ў 2009 годзе, даследчыкі адзначаюць паляпшэнне часу рэакцыі, лагічнага мыслення і настрою пасля кароткага дзённага сну.
Іншае даследаванне, праведзенае ў Мічыганскім універсітэце, паказала: пасля абуджэння ад гадзіннага дзённага сну людзі былі менш імпульсіўнымі і больш устойлівымі да негатыўных фактараў: напрыклад, фрустрацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.