Таццяна Караткевіч назвала вызваленне палітвязняў найлепшай навіной

Прэтэндэнтка на прэзідэнцкую пасаду Таццяна Караткевіч у сваім фэйсбуку прывітала вызваленне палітвязняў: "Найлепшая навіна, якая толькі магла б быць! Нарэшце! Палітычныя зняволеныя на волі! Вельмі рада за іх сем'і, за іх саміх. Мы ўсе гэтага так доўга чакалі! Цяпер у Беларусі паветра будзе трохі вальнейшым!"

Караткевіч разам з Анатолем Лябедзькам і Віктарам Цярэшчанкам уваходзіла ў ініцыятыўную групу Статкевіча і наведвала яго ў турме.

Ніводзін з патэнцыйных кандыдатаў не прыйшоў сустракаць Статкевіча

Як адзначала Еўрарадыё, ніводзін з удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі не прыйшоў прывітаць палітвязняў. У каментары nn.by Караткевіч паведаміла, што ў суботу не змагла сустрэць Статкевіча на аўтавакзале, бо была далёка ад Мінска. Аднак вяртанне палітвязня сустракаў яе начальнік штаба Андрэй Дзмітрыеў і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які яе падтрымлівае.

Цярэшчанка: Мы задаволеныя, што Статкевіч на волі

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі