ТБМ пачаў выданне літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень"
Выйшаў першы нумар новага літаратурна-мастацкага ілюстраванага часопіса "Верасень". Яго галоўны рэдактар — намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт і бард Эдуард Акулін. Паводле яго слоў, часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданне. Новы часопіс, зазначыў ён, будзе друкаваць лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай беларускай літаратуры.
Перыядычнасць выдання — два разы на год, але ў 2010 годдзе запланавана зрабіць часопіс квартальнікам, паведамляе БелаПАН.
Перыядычнасць выдання — два разы на год, але ў 2010 годдзе запланавана зрабіць часопіс квартальнікам, паведамляе БелаПАН.