Тэрэза Мэй: Перабежчык Скрыпаль атручаны рэчывам, распрацаваным у Расіі

Тэрэза Мэй: Перабежчык Скрыпаль атручаны рэчывам, распрацаваным у Расіі

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла ў парламенце, што расійскі перабежчык Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі атручаныя нервова-паралітычным рэчывам, распрацаваным у Расіі.

Па словах прэм'ера, якія перадае Бі-Бі-Сі, гэта было нервова-паралітычнае атрутнае рэчыва новага пакалення пад назвай "Навічок".

Мэй заявіла, што Расія мае час да аўторка, каб даць тлумачэнні наконт гэтага інцыдэнту. Калі Расія не дасць адказ, варты даверу, то Вялікабрытанія будзе лічыць, што Расія супрацьзаконна ўжыла сілу на яе тэрыторыі.

Раней паведамлялася, што "Навічкі" былі распрацаваныя савецкімі навукоўцамі перад распадам СССР.

12 сакавіка прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі правяла ў Лондане пасяджэнне савета нацыянальнай бяспекі. На ім міністры ўрада, кіраўнікі разведкі і ваеннага ведамства абмеркавалі інфармацыю, атрыманую пры расследаванні абставінаў атручвання Скрыпаля.

Расійскі перабежчык з ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі атручаныя 5 сакавіка ў гандлёвым цэнтры ў брытанскім Солсберы. На месцы здарэння працавалі спецыялісты ў касцюмах хімічнай абароны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі