Толькі адзін раённы суд сёлета разгледзеў 304 "экстрэмісцкія" справы

У Беларусі каля 1300 палітвязняў

У Беларусі каля 1300 палітвязняў / novychas.online

Толькі адзін Ленінскі раённы суд Гродна ў 2024 годзе разгледзеў 304 "экстрэмісцкія" справы (на Гродзеншчыне актыўна змагаюцца з "экстрэмізмам" і ў Астравецкім раёне). Людзей судзілі па артыкуле 19.11 КаАП — за распаўсюд "экстрэмісцкай" інфармацыі. Частка людзей была аштрафаваная, распавяла ў інтэрв'ю газеце "Вячэрні Гродна" суддзя Алена Пятрова.

Суддзя прывяла адзін з апошніх прыкладаў. У кастрычніку жыхарка Гродна на сваёй старонцы ў vk.com "захоўвала інфармацыйную прадукцыю, якая ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Гэта прызналі "адміністрацыйным правапарушэннем" і прызначылі штраф — 1200 рублёў. Мабільны тэлефон канфіскавалі.

У ліпені-верасні ў Беларусі прайшлі не менш за 400 судоў паводле адміністрацыйных справаў, распачатых за палітыку. Самы распаўсюджаны артыкул — "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Паводле яго асудзілі як мінімум 380 чалавек. Нядаўна генпракурор атрымаў ад Лукашэнкі заданне вывучыць справы асуджаных "экстрэмістаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі