Топ-5: навіны 25 студзеня

Топ-5: навіны 25 студзеня

У Нацыянальнай акадэміі навук спадзяюцца, што ў Беларусі пабудуюць яшчэ адну АЭС 

Беларуская АЭС, якую будуюць у Астравецкім раёне, можа стаць не апошняй атамнай станцыяй у Беларусі. Пра гэта заявіў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Па яго словах, да 2030 года у Беларусі могуць з’явіцца яшчэ новыя атамныя станцыі. Акадэмік адзначыў, што нашай краіне неабходна нарошчваць энергетыку, калі мы ставім задачу павялічыць ВУП і павысіць узровень жыцця насельніцтва.

Топ-5: навіны 25 студзеня
Фота з сацсетак

Аўтамабіль лідара “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча забралі судовыя выканаўцы. Прычына ў тым, што апазіцыянер нібыта не плаціць накладзеныя на яго штрафы за вулічныя акцыі.

У каментары Еўрарадыё Зміцер распавёў, што пра канфіскацыю аўтамабіля яго нават не папярэдзілі. Невядомыя людзі прыйшлі забіраць машыну без паведамлення. Пра гэта сам Дашкевіч, які працуе прыватным прадпрымальнікам, даведаўся ад суседзяў.

Топ-5: навіны 25 студзеня
Ілюстрацыя ― з іміджавага роліка пра Беларусь

Бюджэт Мінска выдзяляе на развіццё турызму 26 тысяч долараў. Летась на гэтыя мэты выдаткавалі на дзве тысячы менш. Аднак сёлета, пасля таго, як беларускія ўлады ўвялі 5-дзённы бязвізавы рэжым для замежнікаў,  колькасць турыстаў у Мінску можа істотна вырасці.

У Мінгарвыканкаме Еўрарадыё распявалі, што бюджэтныя  грошы выдаткуюць на выданне і раздрукоўку рэкламных матэрыялаў, а таксама на прасоўванне Мінска за мяжой на міжнародных выставах. 

Топ-5: навіны 25 студзеня

Летась у Беларусі было зарэгістравана 254 выпадкі алергічнай рэакцыі і анафілактычных шокаў на лекі. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Такім чынам ён пракаментаваў нядаўнія выпадкі, калі ін'екцыя лекаў прывяла да шпіталізацыі трох чалавек.

Па словах Піневіча, праблемы з алергічнымі рэакцыямі на антыбіётыкі "былі заўсёды і застануцца", і не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

А па словах віцэ-прэм'ера, былога міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарко, тры выпадкі анафілактычнага шоку за такі кароткі прамежак часу — гэта даволі нестандартная сітуацыя, але насельніцтву не варта баяцца.

А вось некаторыя медыкі прытрымліваюцца іншага меркавання.

Топ-5: навіны 25 студзеня
Фота: tut.by

28-гадовага мінчука Андрэя, у якога 1 студзеня страляў міліцыянт, перавялі са шпіталя ў СІЗА, паведамляе tut.by са словаў сяброў мінчука.

Тым часам 23-гадовы сяржант міліцыі, які страляў у мінчука, знаходзіцца ў адпачынку. Пра гэта журналістам распавялі ў дзяжурнай частцы РУУС Маскоўскага раёна.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі