Транслітарацыю нельга адмяніць, таму што гэта патрабаванне закона — Матусевіч

Беларуская лацінка пад пагрозай / the-village.me
Беларуская лацінка пад пагрозай / the-village.me

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Дзмітрый Матусевіч заявіў, што сістэма транслітэрацыі геаграфічных назваў у нашай краіне будзе ўдасканалена. Раней у чацвер кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка анансаваў разгляд пытання з выкарыстаннем у ёй рускай мовы: "Паступаюць звароты грамадзян па гэтым пытанні, і мы вырашылі разгледзець яго і ўнесці яснасць, як далей выкарыстоўваць рускую мову ў назвах вуліц, населеных пунктаў, у транспарце". З сайта БЕЛТА гэтыя яго словы неўзабаве зніклі.

"У нас ёсць заканадаўчае патрабаванне праводзіць працу па перайменаванні беларускіх найменняў для замежнікаў, якія наведваюць нашу краіну, літарамі лацінскага алфавіту",цытуе словы Матусевіча БЕЛТА. Ён гэта і распавёў на Савеце па гістарычнай палітыцы, дзе прысутнічаў згаданы Сергеенка.

"У выніку будуць выпрацаваныя пэўныя рашэнні, — працягвае Дзмітрый Матусевіч. — Але транслітарацыю як з'яву гэта не адменіць у любым выпадку. Безумоўна, яна будзе выкарыстоўвацца ў картаграфічных назвах для замежнікаў... Але транслітарацыю нельга адмяніць, таму што гэта патрабаванне закона".

Але, як бывае ў цяперашняй Беларусі, на канчатковае рашэнне могуць паўплываць прапагандысты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі