Турчынаў загадаў расфармаваць дэсантную брыгаду, якая здалася баевікам
25-я асобная брыгада ВДВ будзе расфармаваная за баязлівасць і здачу зброі.
Пра гэта заявіў спікер парламента Аляксандр Турчынаў, паведамляе censor.net.ua. Кіраўнік Украіны даў адпаведныя даручэнні Міністэрству абароны і Генеральнай пракуратуры Украіны.
Па звестках СМІ, месца дэсантнай брыгады зоймуць надзейныя часткі армейскага спецназу.
Некалькі дзён таму практычна ўся брыгада здалася баевікам пад Славянскам. Яшчэ ўчора 22 байцы брыгады былі затрыманыя ваеннай пракуратурай за самавольнае пакіданне пазіцый.
Фота — novayagazeta-ug.ru