Турэцкія ўлады аднавілі доступ да Twitter

Кіраўніцтва сеткі мікраблогаў Twitter выканала ўказанне турэцкіх уладаў выдаліць фатаграфіі стамбульскага пракурора з пісталетам ля скроні. Улады Турцыі расцанілі размяшчэнне гэтага фота як прапаганду тэрарызму і ўвечары 6 красавіка блакавалі Twitter.

Блакаванне было знятае праз некалькі гадзін пасля яе пачатку, перадае РБК. Twitter пагадзіўся выдаліць уліковыя запісы карыстальнікаў, якія размясцілі фота, і выдаліць самі здымкі.

У сакавіку прыхільнікі леварадыкальнай партыі "Рэвалюцыйны народны фронт вызвалення" проста ў будынку суда ўзялі ў закладнікі пракурора Мехмета Сяліма Кіраза. Пракурора вызвалілі падчас спецаперацыі, аднак ён памёр ад агнястрэльных ран. Фота пракурора з пісталетам ля скроні і выклікала незадавальненне турэцкіх уладаў.

У Турцыі заблакавалі Twitter і YouTube

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі