Турысты з'елі ўвесь японскі рыс, а Сакрэтная служба ЗША фрустраваная — #ІхНоравы
#ІхНоравы
Венгрыя спрасціла працэдуру ўезду для беларусаў, расіян і жыхароў некаторых іншых краін. У ЕС занепакоеныя: новая працэдура не прадугледжвае праверак бяспекі, таму прыехаць у краіну зможа мора шпіёнаў. А ўжо з Венгрыі — і ў любую іншую краіну ЕС.
Для беларусаў жа гэта спосаб выбрацца з-пад жалезнай заслоны, якая апускаецца на мяжы. Увогуле, раз вялікі свет становіцца бліжэйшым, самы час даведацца, што ў ім адбываецца. Найхутчэйшы спосаб зрабіць гэта — чытаць нашыя рэгулярныя агляды #ІхНоравы.
Забіты адзін з лідараў ХАМАС. Што цяпер будзе з перамовамі?
ХАМАС заявіў, што іх лідар Ісмаіл Ханія быў забіты, калі знаходзіўся ў Тэгеране. Ён родам з Газы, але ўжо некалькі гадоў жыў у Катары, а ў Тэгеран прыехаў на інаўгурацыю прэзідэнта Ірана.
Групоўка абвінавачвае ў гэтым нападзе Ізраіль. Сам Тэль-Авіў пакуль не каментаваў гэтых заяваў, але раней сапраўды абяцаў ліквідаваць лідараў ХАМАС.
"На жаль, мы штодня бачым жывёл з недастатковай вагой, якія галадаюць ці недаядаюць, але не менш балюча бачыць бездапаможную жывёліну, якую моцна перакармілі", — кажуць у службе кантролю над утрыманнем жывёл.
Гаспадыня Нугі расказала, што давала яму кожны дзень 8-10 кавалачкаў курыцы і дадаткова сабачыя прысмакі. У прытулку Нугі скінуў больш за 16 кілаграмаў, але праз праблемы са здароўем памёр.
Цягам года яго былой гаспадыні нельга будзе заводзіць сабак, а 2 месяцы яна прабудзе ў турме. Потым яна можа перагледзець сваё стаўленне да меню гадаванцаў і паспрабаваць зноў.
Нехта вельмі любіць сушы
А ў Японіі турысты з'елі ўвесь рыс. Мы не жартуем: запасы ўпалі да самага нізкага ўзроўню за сто гадоў! Часткова — праз турыстычны бум.
Вядома, усё трошкі складаней, чым проста турыстычны голад. Летась праз спёку і недахоп вады ўраджай быў нізкім. Да таго ж рыс у параўнанні з іншымі культурамі даволі танны, і яго хутка разбіраюць. А попыт з боку турыстаў — проста дадатковы фактар.
Праз высокі попыт рыс перастаў быць такім танным, як раней, і яго цана яго дасягнула 30-гадовага максімуму. У аптавікоў заканчваюцца запасы. Усё гэта працягнецца да верасня, калі нарэшце збяруць новы ўраджай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.