У Microsoft заявілі, што нядаўні збой закрануў каля 8,5 млн прылад

Нядаўні збой закрануў вельмі шмат прылад па ўсім свеце

Нядаўні збой закрануў вельмі шмат прылад па ўсім свеце / ulysmedia.kz

"Паводле нашых бягучых ацэнак, абнаўленне CrowdStrike закранула 8,5 млн прылад з Windows, або менш за 1% усіх кампутараў з Windows. Хоць гэты працэнт быў невялікім, шырокія эканамічныя і сацыяльныя наступствы адлюстроўваюць выкарыстанне CrowdStrike прадпрыемствамі, якія абслугоўваюць мноства крытычна важных службаў", — сказана ў паведамленні кампаніі ў блогу.

На поўнае аднаўленне пасля глабальнага IT-збою могуць спатрэбіцца тыдні, піша The Guardian. Эксперты адзначаюць, што многія кампаніі не гатовы да хуткага рэагавання на падобныя надзвычайныя сітуацыі і папярэджваюць аб магчымых паўтарэнні, калі не будуць прыняты меры па абароне і стварэнню рэзервовых копій дадзеных.

CrowdStrike — гэта сістэма абароны, якая блакуе кібератакі. 18 ліпеня выйшла яе абнаўленне, якое на наступны дзень пацягнула праблемы ў працы кампутараў па ўсім свеце.

З-за збою ў Microsoft Azure пачаліся праблемы ў рабоце авіякампаній, аэрапортаў, банкаў, СМІ і медыцынскіх сістэм. Некалькі авіякампаній, напрыклад American Airlines, United Airlines, Delta Airlines і Frontier Airlines, прыпынялі палёты, брытанскі тэлеканал Sky News перапыніў вяшчанне, брытанцы не маглі запісацца на прыём у бальніцы, і г.д.

Беларусь глабальны збой не закрануў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі