У ААН разгледзяць пытанне аб легалізацыі марыхуаны

Камісія па наркатычных сродках ААН разгледзіць прапановы аб магчымай легалізацыі марыхуаны.
Даклад аб сітуацыі з выкарыстаннем гэтага наркотыка ў свеце, а таксама рэкамендацыі камісіі ўтрымліваюцца ў дакладзе, падрыхтаваным аўтарытэтным англійскім фондам “Бэклі”.

Паводле дадзеных фонду, сёння амаль 4% насельніцтва планеты старэйшага за 15 гадоў рэгулярна ўжываюць марыхуану.

Выкарыстанне марыхуаны найбольш распаўсюджана ў заходніх краінах. Так, больш за 40 адсоткаў насельніцтва ЗША хаця б раз у жыцці палілі марыхуану.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі