У Адэсе Макей правёў перамовы з Саакашвілі

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у межах свайго рабочага візіту ва Украіну 13 жніўня правёў у Адэсе перамовы са старшынёй Адэскай абласной адміністрацыі Міхаілам Саакашвілі, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

У перамовах таксама ўдзельнічалі міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і саветнік украінскага прэзідэнта Руслан Дземчанка.

“Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі прыярытэты эканамічнага супрацоўніцтва і ролю рэгіёнаў у развіцці беларуска-ўкраінскага дыялогу, перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы лагістыкі і транспарту, а таксама разгледзелі магчымасці нарошчвання транзіту беларускіх тавараў па тэрыторыі Украіны”, — паведамляе БелаПАН.

Візіт кіраўніка МЗС Беларусі ва Украіну праходзіць з 12 па 16 жніўня.

Фота: Фота прэс-службы МЗС Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі