У Адміністрацыі прэзідэнта заяўляюць, што нічога Раманчуку не прапаноўвалі

У чыноўнікаў прэзідэнцкай адміністрацыі выклікае усмешку заява, што супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта прапанавалі Яраславу Раманчуку пасаду прэм’ер-міністра альбо віцэ-прэм’ера па справах правядзення эканамічных рэформ і каардынацыі іх. Пра гэта Еўрарадыё заявіў супрацоўнік прэс-службы Адміністрацыі. Супрацоўнік прэс-службы: “А чаму адразу не прэзідэнта? Калі б не выбары, то яму б прыснілася, што яму пасаду прэзідэнта адразу прапанавалі?! Можаце сказаць так: “Супрацоўнік прэс-службы прэзідэнта адрэагаваў на гэтыя заявы з усмешакай”. Можа быць, так сказаць - расплывіста”.

Па яго словах, у Адміністрацыі пра сённяшнюю заяву Раманчука ведаюць, але нават не абмяркоўвалі яе на сур’ёзным узроўні.

Нагадаем, што падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі Яраслаў Раманчук заявіў, што некалькі дзён таму ён атрымаў неафіцыйную прапанову ўзначаліць Савет Міністраў – стаць прэм’ерам. Альбо заняць пасаду віцэ-прэм’ера. Прапанова нібыта паступіла з боку двух супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта, прозвішчы якіх палітык называць не захацеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі