У Антарктыдзе плануецца стварыць беларускую азонаметрычную станцыю
Беларускую азонаметрычную станцыю плануецца стварыць у Антарктыдзе. Пра гэтыя планы заявіў Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынга азонасферы БДУ. Паведамляецца, што падобнымі даследаваннямі ў Антарктыдзе цяпер
займаюцца пераважна беларусы, і таму гэты накірунак уяўляецца
перспектыўным.
Дарэчы, айчынныя навукоўцы ўжо высветлілі, што калі ў Беларусі азону назіраецца менш у халоднае надвор'е і ўначы, то ў Антарктыдзе - супрацьлеглая сітуацыя: удзень азону мала, а ўначы - шмат. Цяпер вывучаюцца прычыны такой з'явы.
БелаПАН