У Бабруйску паставяць кола агляду за мільён долараў?

У Бабруйску паставяць кола агляду за мільён долараў?

У Бабруйску могуць паставіць кола агляду за мільён долараў, паведамляе komkur.info. Такія планы былі ў гарадскіх уладаў яшчэ некалькі гадоў таму. І вось гэтай зімой старое кола агляду ў гарадскім парку культуры і адпачынку дэмантавалі. Яго вышыня складала 20 метраў, і таму атракцыён не карыстаўся папулярнасцю. Новае кола мусіць мець вышыню 40-50 метраў.

У сакавіку 2020-га на сайце Магілёўскага аблвыканкама з'явіўся праект дзяржустановы культуры "Парк культуры і адпачынку г. Бабруйска" пад назвай "Кола шчасця". Яго збіраліся рэалізаваць да 2023 года. Патрабавалася знайсці 1 мільён долараў, з якіх 980 тысяч мусілі быць сродкамі донара. Пакуль невядома, ці не адкладуць улады гэты праект да лепшых часоў, ці ўсё ж вырашаць запусціць такое дарагое кола.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі