У Баранавічах жанчына абліла воцатам сваю суперніцу
У Баранавічах жанчына абліла воцатнай эсэнцыяй сваю суперніцу. Як высветлілі баранавіцкія следчыя, цяжкія цялесныя пашкоджанні пацярпелай, а гэта апёкі першай, другой і трэцяй ступені цяжкасці 45% паверхні цела, нанесла жанчыне на глебе рэўнасці 51-гадовая жыхарка Баранавічаў. Трагедыя адбылася ў кватэры 30-гадовай пацярпелай, якая цяпер знаходзіцца ў лякарні. Распачата крымінальная справа. Вінаватую вырашана пакуль не затрымліваць.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы.