У Беларусь прыляцеў самалёт Віктара Януковіча

Віктар Януковіч

Віктар Януковіч / Global Look Press

У аэрапорце Гомель каля 13-й гадзіны 24 траўня прызямліўся самалёт Віктара Януковіча Dassault Falcon 900C (RA-09617), піша "Беларускі Гаюн".

Апошні раз Януковіч прылятаў у Беларусь у сакавіку 2022 года — неўзабаве пасля шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Верагодна, цяперашні ягоны прылёт неяк звязаны з прапагандысцкім ціскам на афіцыйны Кіеў.

Тым часам у Мінску сабралося расійскае кіраўніцтва. Акрамя Пуціна прыбылі міністр абароны Андрэй Белавусаў і міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Таксама з Пуціным прыляцеў расійскі віцэ-прэм'ер Дзяніс Мантураў, які курыре сферу ВПК. З гэтага можна зрабіць выснову, што на перамовах Лукашэнкі і Пуціна плануецца абмяркоўваць супрацу ў ваенна-прамысловым комплексе.

Расіі нестае ўласных магутнасцяў, каб цалкам забяспечыць выраб і рамонт тэхнікі. Шэраг беларускіх прадпрыемстваў ВПК ужо трапілі пад заходнія санкцыі за дапамогу РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі