Следам за Пуціным у Мінск прыбыў новы міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў

Міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў і міністр абароны РБ Віктар Хрэнін

Міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў і міністр абароны РБ Віктар Хрэнін / "Ваяр"

24 мая ў Мінск прыляцеў новы міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў. У аэрапорце яго сустрэў беларускі калега Віктар Хрэнін.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ, запланаваны іх "сумесны ўдзел у мерапрыемствах паводле плану" сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Кіраўнік Расіі прыляцеў у Мінск напярэдадні ўначы. На відэа было бачна, што трап, па якім ён спускаўся з самалёта, быў прыкрыты куленепрабівальным шклом.

Паводле звестак тг-канала "Мотолькопомоги", у Мінск таксама ляціць кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. Акрамя таго, ужо цяпер у Беларусі перабывае гендырэктар "Расатама" Аляксей Ліхачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі