У Беларусі абмежавалі бяспошлінны ўвоз міжнародных пасылак

У Беларусі абмежавалі бяспошлінны ўвоз міжнародных пасылак

У Беларусі бяспошлінны ўвоз міжнародных пасылак абмежавалі 22 еўра і 10 кг. Адпаведны ўказ № 40 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 лютага і ён пачаў дзейнічаць праз два месяцы.

Цяпер на працягу каляндарнага месяца фізічная асоба можа атрымаць без выплаты мытных плацяжоў тавары для асабістага карыстання, якія перасылаюць у міжнародных паштовых адпраўленнях (альбо дастаўляюць перавозчыкі), калі іх мытны кошт у сукупнасці не перавышае 22 еўра, а агульная вага — 10 кілаграмаў. Раней гэтыя лічбы складалі 200 еўра і 31 кілаграм.

Бяспошлінныя ліміты на пасылкі: У Расіі — 1000€, Малдове — 300€, Грузіі — 125€

У 2015 годзе старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што пасылкі з замежжа "абвалілі беларускі гандаль". За першае паўгоддзе беларусы атрымалі 4 млн 400 тысяч пасылак з таварамі. Як інфармуе БЕЛТА, летась больш за 250 тысяч беларусаў атрымалі ад 10 да 100 і больш пасылак з інтэрнэт-крамаў. Мытнікі перакананыя, што гэтыя тавары ўвозіліся для камерцыйнага выкарыстання.

Сацсеткі жартуюць: Долар — 22 тысячы, ліміт на пасылкі — 22 еўра, не мяняецца ўлада — 22 года

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі