У Беларусі экспарт дваццаці тавараў знізіўся на 1,5 млрд. долараў

Аўтамабільных шын — на 149,5 млн. долараў, трактароў і седлавых цягачоў — на 121,7 млн., грузавых аўтамабіляў — на 120. Адбылося таксама скарачэнне экспарту шэрагу харчовы тавараў, паведамляе БелаПАН.

Адмыслоўцы мяркуюць, што падзенне беларускага экспарту звязанае з эканамічнымі праблемамі ў Расіі.

“Падзенне экспарту, вядома, рэч непрыемная. Але яна дастаткова аб’ектыўная і чакаемая. Сыходзячы са структуры нашага экспарту. Большая яго частка завязаная на Расію і эканамічныя праблемы ў Расіі чакана прыводзяць да зніжэння экспарта ў Беларусі”, - мяркуе эксперт, фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра “Альпары” ў Мінску Вадзім Іосуб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі