У Беларусі каля 20% аб'ёму рынку бытавых паслуг знаходзіцца "ў ценю"

У Беларусі каля 20% аб'ёму рынку бытавых паслуг знаходзіцца "ў ценю"

У Беларусі каля 20% аб'ёму рынку бытавых паслуг знаходзіцца "ў ценю". Спецыялісты Упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама мяркуюць, што ў бюджэт не трапляе да 135 мільёнаў долараў. Міністэрства гандлю сумесна з зацікаўленымі ведамствамі ў бліжэйшы час плануе правесці кантрольныя мерапрыемствы, каб спыніць аказанне нелегальных паслуг. Гэта датычыць і станцый тэхнічнага абслугоўвання, якія знаходзяцца ў гаражных кааператывах і працуюць неафіцыйна.

У адпаведнасці з афіцыйнай статыстыкай, аб'ём выкананых у мінулым годзе бытавых паслуг склаў больш за 10,6 трыльёнаў рублёў (каля 600 мільёнаў долараў), інфармуе прэс-служба Мінгандлю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі