У Беларусі пачалі крымінальную справу на аўтараў і гасцей ток-шоу "Белсату"
Застаўка праграмы "План:Б"
Рэжым Лукашэнкі пачаў крымінальную справу на аўтараў і ўдзельнікаў ток-шоу "План:Б", якое выходзіць на тэлеканале "Белсат".
Сілавікі ладзяць ператрусы ў сваякоў удзельнікаў праграмы. Як паведамляе "Белсат", на іх ціснуць ужо некалькі месяцаў.
Нагодай для крымінальнай справы сталі два выпускі ток-шоу, якія выйшлі ў сакавіку 2024 года.
Праграма выходзіла ў эфіры "Белсата" з 2022 года. Апошні сезон скончыўся сёлета ў траўні. На тэлеканале пакуль не ведаюць, ці будзе працяг ток-шоу ў новым сезоне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.