Больш за 20 ператрусаў прайшлі ў беларускіх дамах журналістаў-эмігрантаў
Міліцыя, ілюстрацыйнае фота
У чэрвені-ліпені ў Беларусі адбыўся мінімум 21 ператрус дома ў журналістаў-эмігрантаў, якія працягваюць працаваць у медыя. Такую статыстыку паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
"У абсалютнай большасці па месцах рэгістрацыі журналістаў і журналістак сілавікі прыязджалі з пастановамі на ператрус па заведзеных на медыйшчыкаў крымінальных справах", — адзначаюць у БАЖ.
У шэрагу выпадкаў са сваякамі журналістаў запісвалі відэа, як гэта было з бацькамі вядоўцаў ТікТок-канала "Зеркало".
БАЖ лічыць гэтую новую хвалі ператрусаў спосабам ціску на журналістаў і медыя: "Улады не пакідаюць у спакоі не толькі журналістаў, што вымушана з’ехалі з Беларусі пад пагрозай рэпрэсій, але і іх родных".
Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзяцца мінімум 37 прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.