У Беларусі пачынаецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання
На рэпетыцыйным тэсціраванні
У Беларусі пачаўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Праверыць свае веды можна па 15 прадметах, піша sb.by. У кожнага пункта правядзення тэсціравання будзе свой рэжым працы, кожны вызначае колькасць удзельнікаў, якое ён гатовы прыняць. Уся актуальная інфармацыя даступная ў асабістым кабінеце ўдзельніка РТ на сайце РІКВ.
Сёння, да прыкладу, прайсці РТ можна ў БНТУ. Па словах прадстаўнікоў універсітэта, тут на гэтым тыдні плануецца правядзенне РТ 10, 11 і 12 кастрычніка. Мяркуецца, што кожны тыдзень тут будуць праходзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне больш за 400 абітурыентаў. Ва ўніверсітэце мяркуюць, што РТ — гэта не толькі праверка ведаў, але і магчымасць пазнаёміцца з універсітэтам, шанец зацікавіць абітурыентаў паступаць у БНТУ.
Першы этап РТ будзе праходзіць з кастрычніка па снежань. Другі і трэці пройдуць у наступным годзе: са студзеня па люты і з сакавіка па красавік адпаведна. Рэгістравацца можна на неабмежаваную колькасць прадметаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.