У Беларусі пастаўлены чарговы антырэкорд нараджальнасці

Дзіця, ілюстрацыйнае фота

Дзіця, ілюстрацыйнае фота / Unsplash

У Беларусі ў 2023 годзе нарадзілася рэкордна нізкая колькасць дзяцей, паведамляе Міністэрства юстыцыі. Мінюст даў справаздачу, што летась у краіне зарэгістравалі больш за 65 тысяч актаў пра нараджэнне. Гэта катастрафічна мала, адзначае выданне. Гэта самы нізкі паказчык за ўвесь час, што вядуцца падлікі.

Для параўнання, у 1953 годзе ў Беларусі нарадзілася амаль у тры разы больш дзяцей — 176 200. Потым гэтая колькасць то зніжалася, то павялічвалася (у 1973-м — 144 729 дзяцей, у 1983-м — 173 510).  Сур'ёзны правал здарыўся ў пачатку нулявых. У 2003-м нарадзілася крыху больш за 88 тысяч дзяцей, але потым зноў пачаўся ўздым нараджальнасці. У 2013-м гэты паказчык склаў ужо больш за 117 тысяч.

У 2019-м — да COVID, пратэстаў, рэпрэсій і масавага выезду беларусаў за мяжу — у краіне нарадзілася 87 602 дзіцяці.  

Да гістарычнага мінімуму апусціўся летась і каэфіцыент нараджальнасці (адносіны колькасці народжаных да агульнай сумы насельніцтва). Ён склаў 7,08. Гэта менш, чым у часы Другой сусветнай вайны. У 2013 годзе, для параўнання, гэты паказчык складаў 12,46, у 2019-м — 9,3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі