У Беларусі прагаласавалі ўжо 7% выбарцаў

За два дні датэрміновага галасавання выбарчыя ўчасткі ў Беларусі наведалі 7% выбарцаў. Такія лічбы БелаПАНу паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Так, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 6,3% выбарцаў, Віцебскай — 8,3%, Гомельскай — 7,7%, Гродзенскай — 5,8%, Мінскай — 7,5%, Магілёўскай — 7,3% і ў Мінску — 6,2%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі