У Беларусі стварылі новыя спецпадраздзяленні — "Шторм", "Тайфун" і "Буран"
Падчас вучэнняў у Брэсце / bvn.by
У Беларусі стварылі новыя спецпадраздзяленні — "Шторм" (Брэст), "Тайфун" (Гродна) і "Буран" (Гомель). Яны дзейнічаюць у складзе ўнутраных войск. У складзе "Шторма" кантрактнікі "з вопытам ад трох гадоў", паведамляе тэлеканал АНТ.
Спецпадраздзяленні атрымалі сучасную зброю і спецтэхніку. Яны нясуць службу ў памежжы — іх найперш рыхтуюць да барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі" і "масавымі беспарадкамі". А намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў кажа, што спецпадраздзяленні рыхтуюцца сустрэць "апазіцыянераў, якія знаходзяцца за мяжой і пагражаюць якім-небудзь уварваннем".
Раней з удзелам Карпянкова ў Беларусі настваралі новых спецпадраздзяленняў, у тым ліку і для барацьбы з "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Рэжым працягвае рыхтавацца да магчымага вяртання з Украіны беларускіх добраахвотнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.