"Не горш за ПВК "Вагнер": чым Карпянкоў збіраецца адказваць палку Каліноўскага

Карпянкоў збірае спецназ для барацьбы з беларусамі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Карпянкоў збірае спецназ для барацьбы з беларусамі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Год таму намеснік міністра МУС і кіраўнік унутраных войскаў (УВ) Мікалай Карпянкоў анансаваў, што УВ пашыраюць поле дзейнасці. Цяпер у Беларусі пад яго кіраўніцтвам з'явіліся атрады спецыяльнага прызначэння "Рысь", "Смерч", "Чэсць" і "Беркут".

Па сутнасці ініцыятывы Карпянкова гэта перанакіраванне рэсурсаў УВ на ўзмацненне рэпрэсій. Еўрарадыё сабрала тое, што вядома пра новыя фармаванні і пра тое, як яны працуюць.
 

Задача атрадаў — зачыстка

Са слоў сілавіка, прызначэнне ўсіх атрадаў "барацьба з дыверсійна-выведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Напярэдадні Дня Волі намеснік міністра пахваліўся, што падраздзяленні на ўсю моц займаюцца рэпрэсіямі пасля атакі дронаў на Мачулішчы.

У нас працуюць усе спецпадраздзяленні кожны дзень. "Рысь" трэніруецца і па адрасах затрымлівае. "Беркут" працуе ў памежжы, каб ніводная мыш там не праскочыла... Сілавікі атрымалі задачу і ўнутраныя войскі ў рамках спецаперацыі, якую ладзіць МУС па правядзенні зачысткі і навядзенні парадку, мы гэта робім.

Што сабой уяўляюць гэтыя атрады спецыяльнага прызначэння? "Рысь" уваходзіць у склад вайсковай часці 3214. Падрыхтоўку вядуць інструктары САХРа.

“Не хуже ЧВК “Вагнер”: чем Карпенков собирается отвечать полку Калиновского
Карпянкоў і кіраўнік МУС Кубракоў на прэзентацыі "Рысі" / sb.by

 — Гэта хлопцы-кантрактнікі, якія адслужылі тэрміновую службу ў вайсковай часці 3214,.. удзельнічалі ў міратворчых вучэннях, адпрацоўвалі рэгіёны са складаным крымінагенным становішчам. Многія з іх затрымлівалі ўзброеных злачынцаў, — падкрэслівае Карпянкоў.

"Беркут" — падраздзяленне ў вайсковай часці 3214. Туды прыходзяць на кантракт салдаты тэрміновай службы са спецназа, кажа намеснік міністра і адзначае, што назва ў атрада "легендарная". Яна пазычаная ў спецпадраздзялення ўкраінскага МУС, якое брала актыўны ўдзел у падаўленні Майдана. З гэтай прычыны "Беркут" быў расфармаваны ў 2014 годзе. Некаторым яго байцам давялося бегчы ў Расію і Беларусь.
 

“Адказ батальёну Кастуся Каліноўскага”

“Не хуже ЧВК “Вагнер”: чем Карпенков собирается отвечать полку Калиновского
Байцы з новых падраздзяленняў, сабраных Карпянковым / sb.by

Як шмат байцоў у гэтых атрадах, невядома. Але пра "Смерч" прагаварыўся кіраўнік МУС Іван Кубракоў — там больш за 300 чалавек з унутраных войскаў. Паводле яго слоў, супрацоўнікі падраздзялення гатовыя супрацьстаяць "беглым".

“Не хуже ЧВК “Вагнер”: чем Карпенков собирается отвечать полку Калиновского
Байцы ўнутраных войскаў з дронам / sb.by

“Самае галоўнае, што колькасць вайскоўцаў не павялічылася”

Актыўнасць ва ўнутраных войсках звязаная з асобай самога Карпянкова, мяркуе кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў. Пры гэтым новыя фармаванні не такія ўжо і новыя.

Калі ён быў у ГУБАЗіКу, ён таксама быў вельмі актыўны, пашырыў ГУБАЗіК.

Інфармацыі, што гэтыя падраздзяленні напраўду створаныя і існуюць, няма ніякай. Бо для гэтага патрэбныя вялікія выдаткі. Каб зрабіць новае вайсковае падраздзяленне, трэба вылучыць кавалак зямлі, будынкі, казармы. Такой інфармацыі да нас не паступала. Таму, хутчэй за ўсё, яны проста створаныя на паперы. Напрыклад, яны ўзялі 3214 і маглі стварыць на яе аснове нейкую "Рысь". Самае галоўнае, што колькасць вайскоўцаў не павялічылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі