У Беларусі ў школьным падручніку напішуць пра пратэсты 2020-га

Пратэсты ў Мінску ў кастрычніку 2020-га

Пратэсты ў Мінску ў кастрычніку 2020-га / Euroradio

У Беларусі ў школьным падручніку па гісторыі для 11 класа напішуць пра пратэсты 2020-га. Пра гэта ішла гаворка на абласным семінары-практыкуме ў Слуцку. У ім паўдзельнічаў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Па словах Іванца, тэставаць згаданы падручнік пачнуць у наступным годзе.

"Гэта будзе нашмат складаней, я скажу шчыра, — цытуе словы міністра "Мінская праўда". — Таму што мы павінны будзем адлюстраваць у дапаможніку найноўшы час у гісторыі Беларусі, як ніколі актуальны. Гэта і падзеі 2020 года, і ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю, і фарміраванне новага парламента, і маючыя адбыцца выбары прэзідэнта нашай краіны. Відавочна, што гэтыя падзеі павінны заняць не 2-3 старонкі. Хутчэй за ўсё, будзе асобны раздзел, асобная глава. Тая інфармацыя, якая неабходна для ўсведамлення, што гісторыя дзеецца і сёння".

Зразумела, што пратэсты 2020-га будуць асвятляць з пазіцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і назавуць у лепшым выпадку "масавымі беспарадкамі".

У Беларусі ў школьным падручніку напішуць пра пратэсты 2020-га
Выступае міністр адукацыі Андрэй Іванец / mlyn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі